Приёмная директора
Диспетчерская служба
Расчётно-кассовый центр
  • пн-пт 8.00-20.00
    сб 8.30-12.00, 12.30-17.00
  • 8 (0212) 250-250
  • +375 (33) 357-42-99 МТС
  • +375 (44) 553-89-44 A1
  • Поверка и ремонт счётчиков
  • пн-пт: 8.15-16.45
    обед: 13.00-13.30
  • 8 (0212) 250-250
  • 131 лет
    1894-2026
    Открыть меню
    Лабараторны кантроль пітных вод

    Лабараторны кантроль пітных вод

    Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:

    8 (0212) 36-89-57, 8 (0212) 36-89-92  

    Кантактная асоба: Шчарбініна Ірына Уладзіміраўна (начальнік лабараторыі)

    Адрас лабараторыі: 210026г. Віцебск, пр-т Куйбышава, 52 (водазабор №1 г. Віцебска)

    Электронная пошта лабараторыі: vitvodalab@vitebsvodokanal.by


    Выпрабавальная лабараторыя па кантролі якасці пітных вод філіяла "Віцебскводаканал" УП "Віцебскаблводаканал" ажыццяўляе вытворчы кантроль якасці пітной вады горада Віцебска, Віцебскага раёна, г. Гарадка, Гарадоцкага раёна, г.п. Лёзна і Лёзненскага раёна ў адпаведнасці з Рабочымі праграмамі вытворчага кантролю якасці пітной вады на 2021-2025 гады.

    Рабочыя праграмы распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Гігіенічнага нарматыву "Паказчыкі бяспекі пітной вады", зацверджанага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2021 № 37, узгоднены з тэрытарыяльнымі цэнтрамі гігіены і эпідэміялогіі і зацверджаны рашэннямі мясцовых выканаўчых органаў.

    Выпрабавальная лабараторыя акрэдытавана  ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на адпаведнасць патрабаванням ДАСТ ISO/IEC 17025-2019 "Агульныя патрабаванні да кампетэнтнасці выпрабавальных і калібровачных лабараторый".

    У галіне акрэдытацыі лабараторыі 54 паказчыкі кантролю якасці пітной вады (арганалептычныя, хімічныя, мікрабіялагічныя і радыелагічныя).

    Штогод выконваецца каля 80 000 даследаванняў па фізіка-хімічных паказчыках; 40 000 па мікрабіялагічных паказчыках і 700 па радыелагічных паказчыках.

    Аб'ектамі кантролю з'яўляецца вада цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння:

    • з крыніц водазабеспячэння;

    • перад падачай у размеркавальную сетку;

    • з размеркавальнай сеткі.

    Маніторынг якасці пітной вады вядзецца 7 дзён на тыдзень.

    Кантралюецца таксама вада нецэнтралізаванага пітнога водазабеспячэння г. Віцебска.

    Адбор проб праводзіцца згодна з дзеючымі нарматыўнымі актамі. Адбор спроб для мікрабіялагічных даследаванняў праводзіцца ў стэрыльны посуд пасля абпалу крана, пробы дастаўляюцца ў лабараторыю ў тэрмакантэйнерах. Апроч рэалізацыі Рабочых праграм, пробы вады адбіраюцца пасля лакалізацыі інцыдэнтаў і аварый, па зваротах насельніцтва, пры суправаджэнні адпрацоўкі тэхналогіі водападрыхтоўкі.

    У выпрабавальнай лабараторыі працуе персанал, які мае адпаведную адукацыю, прафесійную падрыхтоўку і досвед працы. Цяпер работы выконваюць: 5 інжынерна-тэхнічных работнікаў, 5 лабарантаў і 1 пробаадборшчык.

    Філіял «Віцебскводаканал» кантралюе якасць вады толькі ў сістэмах халоднага водазабеспячэння, адказваючы за якасць паслуг на мяжы сваёй эксплуатацыйнай адказнасці (вонкавыя водаправодныя сеткі да ўводу ў будынак). За забеспячэнне належнай эксплуатацыі унутрыдамавых сістэмы водазабеспячэння адказнасць нясе арганізацыя, якая абслугоўвае дом (ЖЭС, МС і г.д.).